Дыялекты Паазер'я: у гасцях у Івана Варагава, які нарадзіўся ў 1940 годзе ў Злюках Усвяцкага р-на Пскоўскай вобласці, у маладосці граў на скрыпцы, але апошнія трыццаць гадоў не браў у рукі інструмент. Мы спецыяльна прывязі для яго некалькі скрыпак, у надзеі на тое, сто ён успомніць найгрышы. Скрыпку, паводле слоў музыканта, рабілі з глухаёлкі г.зн. з ядлоўца. Глухаёлка - адно з дыялектных слоў, запісаных намі ў Адамаве. У пачатку 20 стагоддзя тэрыторыю Усвяцкага раёна адносілі да арэала паўночнабеларускіх гаворак, рускія школы і шмат іншага моцна змянілі гаворку жыхароў Адамава, Усвят, Рагоз. Як вы лічыце, дыялект, на якім зараз (2020 год) размаўляе Іван Варагоў правільней аднесці да расейскай ці да беларускай мовы?
#Поозерье #диалекты #языки #ethnotrip